Фінал Кубка Беларусі пройдзе на Нацыянальным футбольным стадыёне

33-тысячная арэна / t.me/minskiygorispolkom
Фінал Кубка Беларусі пройдзе на Нацыянальным футбольным стадыёне, паведамляе федэрацыя футбола. Яго адкрыццё запланаванае на травень 2025 года (верагодна, прымяркуюць да Дня Перамогі).
33-тысячная арэна размяшчаецца побач са стадыёнам "Трактар" на вуліцы Ванеева. Яе пабудавалі на кітайскія грошы.
Як вядома, у чвэрцьфіналах Кубка сустрэнуцца "Іслач" і пераможца пары 1/8 фіналу "Дынама" (Мінск) — "Нёман" (Гродна), "Белшына" — "Макслайн", брэсцкае "Дынама" — "Тарпеда-БелАЗ", "Віцебск" — "Слуцк". Матчы пройдуць вясной.
Матч за мужчынскі Суперкубак пройдзе 22 лютага на стадыёне ФК "Мінск", а за жаночы — 6 сакавіка на стадыёне "Дынама-Юні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.