Беларусь атрымала з Расіі шэсць мадэрнізаваных верталётаў Мі-8

Беларусь атрымала з Расіі шэсць мадэрнізаваных верталётаў Мі-8

Беларусь атрымала з Расіі шэсць мадэрнізаваных верталётаў Мі-8МТВ-5. У панядзелак, 28 лістапада, на аэрадроме ў Мачулішчах іх урачыста перадалі асабоваму складу 50-й авіябазы Ваенна-паветраных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны. Гэта першая партыя тэхнікі па кантракце з "Верталётамі Расіі" на пастаўку 12 ваенных верталётаў. Наступная партыя Мі-8 чакаецца ў траўні-чэрвені 2017 года, паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Адначаецца, што мадыфікацыя верталёта Мі-8МТВ-5 мае сучаснае абсталяванне, ён прызначаны для вырашэння шырокага спектру задач (як баявых, так і транспартных). Колькасць пасадачных месцаў павялічаная на траціну. Верталёт можа дэсантаваць да 35 байцоў, перавозіць да 12 параненых з медперсаналам. Кабіна пілотаў абсталяваная спецыяльнай тэхнікай начнога бачання. Верталёт можа выконваць задачы днём і ноччу на малых вышынях у простых і складаных метэаралагічных умовах, а таксама прызямляцца і ўзлятаць з неабсталяваных пляцовак, інфармуе БЕЛТА.

Беларусь атрымала з Расіі шэсць мадэрнізаваных верталётаў Мі-8
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі