Беларусь гатовая ўвайсці ў Адзіную мытную тэрыторыю з 1 ліпеня

Рэспубліка Беларусь захоўвае гатовасць да ўвядзення ў дзеянне ў поўным аб'ёме адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускга ўрада, паведамляе БЕЛТА. Беларускі бок перакананы, што гэтая праца можа быць паспяхова завершаная да 1 ліпеня 2010 года на аснове раней прынятых рашэнняў у рамках Мытнага саюзу.

Разам з тым, гаворыцца ў заяве, Беларусь зыходзіць з таго, што прапанаваныя партнёрамі па Мытным саюзе выняткі з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі супярэчаць дзейснай прававой базе Мытнага саюзу, не адпавядаюць міжнародным правілам і наносяць шкоду інтарэсам суб'ектаў гаспадарання і грамадзян трох дзяржаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі