Беларусь павялічыла экспарт нафты на 0,9%

Беларусь павялічыла экспарт нафты на 0,9%

Беларусь павялічыла за першыя восем месяцаў бягучага года экспарт нафты на 0,9% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) — да 1082 тысяч тон. Такія звесткі агучыў Белстат.

Кошт экспартаванай нафты склаў 295,5 млн долараў. Зніжэнне склала крыху больш за 29%. Таксама наша краіна паставіла ў студзені-жніўні 2016-га на знешнія рынкі 10 304 тысячы тон нафтапрадуктаў. Гэта амаль на 10% менш, чым за аналагічны перыяд 2015-га. Калі летась за гэтыя пастаўкі было атрымана 4,8 млрд долараў, дык сёлета толькі $3 млрд, адзначае тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі