Беларусь прайграла Партугаліі ў Кубку Дэвіса

Беларусь прайграла Партугаліі ў Кубку Дэвіса

Зборная Беларусі па тэнісе прайграла камандзе Партугаліі ў матчы ў рамках ІІ Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса. Такім чынам, наша каманда яшчэ на год застаецца ў другой Еўра-Афрыканскай групе.

Як паведамляе "Прессбол", сустрэча паміж Уладзімірам Ігнацікам і Жао Соўзам скончылася перамогай партугальца ў трох сэтах — 6:1, 6:1, 6:4. Такім чынам, агульны лік сустрэчаў паміж камандамі стаў 3:1 на карысць партугальцаў. Паколькі гульня вялася да трох перамог, прызначаны на сёння паядынак Ягора Герасімава і Гастаў Эліяша быў адменены.

Фота: barcelona-home.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі