Беларусь займае 8-е месца ў свеце па колькасці трансплантацый ныркі

Трансплантацыя ныркі
Трансплантацыя ныркі

Беларусь па колькасці трансплантацый ныркі займае 8-е месца ў свеце. Пра гэта расказаў дырэктар Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Па яго словах, сярэдняя працягласць чакання трансплантацыі ныркі ў 8 разоў меншая, чым у Вялікабрытаніі: "Наш грамадзянін у 8 разоў хутчэй атрымае гэтую выратавальную опцыю, а значыць магчымасць добрай якасці жыцця".

"Ніякія кавідныя перыпетыі не пахіснулі высокага ўзроўню айчыннай транспланталогіі", — дадаў Румо.

У нас яго словы выклікалі два пытанні:

1. Адкуль у Беларусі знаходзіцца столькі нырак для трансплантацыі?
2. Чаму грамадзянам Беларусі ў прынцыпе патрэбна столькі трансплантацый нырак?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі