Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін б.СССР па росту цэн

Па тэмпах росту спажывецкіх цэн у кастрычніку 2008 года Беларусь з 1% заняла трэцяе месца сярод краін б.СССР пасля Украіны (1,7%) і Латвіі (1,2%). На 1% цэны павялічыліся таксама ў Літве і Кыргызстане. Паводле звестак нацыянальных органаў статыстыкі, у Расіі цэны ўзраслі ў кастрычніку на 0,9%, Азербайджане і Малдове — на 0,8%, Арменіі — на 0,7%, Казахстане — на 0,6%, Таджыкістане і Эстоніі — на 0,4%. У Грузіі цэны знізіліся на 0,5%. Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане.

БелаПАН