Беларусам забаранілі купляць крыптавалюту па-за беларускімі крыптабіржамі
У Беларусі ўводзяцца абмежаванні па крыптавалюце (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі ўводзяцца абмежаванні па крыптавалюце. У аўторак быў апублікаваны адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі (№367 "Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)", які пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання. Ён забараняе і фізічным асобам, і індывідуальным прадпрымальнікам (рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій) купляць і прадаваць крыптавалюту ўсюды, акрамя беларускіх крыптабіржаў (крыптаабменнікаў). Аперацыі з замежнымі крыптаабменнікамі будуць лічыцца "незаконнымі". За парушэнне пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю. Прапановы, якой яна будзе, урад разам з іншымі "зацікаўленымі органамі" падрыхтуе да 1 чэрвеня 2025-га.
Афіцыйна заяўлена, што "дакумент прыняты ў мэтах павышэння абароненасці грамадзян пры здзяйсненні здзелак з лічбавымі знакамі", для "выключэння магчымасці ўключэння крыптавалюты ў ашуканскую і іншую супрацьпраўную дзейнасць". А яшчэ гэта "будзе спрыяць развіццю празрыстага і кантраляванага звароту лічбавых знакаў (токенаў)", прадухіць "вывад з краіны выкрадзеных з банкаўскіх рахункаў грамадзян грашовых сродкаў шляхам іх абмену на крыптавалюту на замежных крыптапляцоўках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.