Беларуска Яна Шостак не будзе кандыдаткай ў дэпутаты на выбарах у Польшчы

Яна Шостак / pap.pl

Яна Шостак / pap.pl

Беларуска Яна Шостак не будзе кандыдаткай ў дэпутаты на выбарах у Польшчы. Такое рашэнне прыняла "Грамадзянская кааліцыя", якая прапануе на яе месца іншую кандыдатуру, паведамляе pap.pl.

Мяркуецца, што Шостак вырашылі замяніць пасля яе інтэрв'ю парталу Onet. Між іншым, яна падтрымала дазвол на аборты на працягу ўсяго тэрміну цяжарнасці. І гэта выклікала крытыку. Віцэ-маршалак сейма ад "Грамадзянскай кааліцыі" Малгажата Кідава-Блоньска адрэагавала так: "На жаль, частка пастулатаў, прадстаўленых Янай, далёкая ад пастулатаў "Грамадзянскай кааліцыі", у шэрагах якой прынята рашэнне".

Кандыдатуру Яны Шостак прапаноўвала партыя "Зялёныя", якая ўваходзіць у "Грамадзянскую кааліцыю". У парламенце дзяўчына хацела займацца інтэграцыйнай палітыкай, прадстаўляць за мяжой беларусаў і падтрымліваць людзей з іншых краін, якім давялося эміграваць.

Шостак пераехала ў Польшчу з Беларусі 13 гадоў таму, мае польскае грамадзянства. Яна вядома сваімі гучнымі перформансамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі