Беларуская дэлегацыя ў Маскве абмяркоўвае ўзаемнае прызнанне візаў
У Маскве сёння эксперты Беларусі і Расіі мусяць правесці абмеркаванне па ўзаемным прызнанні візаў. Пра такую сустрэчу напрыканцы кастрычніка паведаміў расійскі амбасадар у Мінску Аляксандр Сурыкаў, паведамляе "Белсат".
Пасля сённяшняй сустрэчы тэма візаў будзе абмяркоўвацца 13-14 лістапада ў Маскве паміж міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімірам Макеем ды Сяргеем Лаўровым. Таксама абмеркаванне адбудзецца на сумеснай калегіі замежнапалітычных ведамстваў.
Сурыкаў не выключае, што ўзаемнае прызнанне візаў можа быць падпісанае ўжо сёлета.
"Гэта здымае пагрозу ўзвядзення пастоў", — дадаў ён.