Беларускіх студэнтаў азнаёмяць з сакрэтамі інфармацыйнай бяспекі
Вядомы расійскі вытворца антывіруснага забеспячэння кампанія "Доктар Веб" прадэманструе беларускім студэнтам сакрэты інфармацыйнай бяспекі. Як паведамляе БелаПАН, для студэнтаў розных беларускіх ВНУ 15 траўня ў Мінску, у рамках фестывалю SAS IT Battles, пройдзе семінар "Dr.Web. Тэхналогіі абароны інфармацыі". Асноўным дакладчыкам выступіць аналітык "Доктар Веб" Валерый Лядоўскі. Акрамя таго, на ім будуць прадстаўлены даклады студэнтаў, якія займаюцца праблемамі інфармацыйнай бяспекі.
Адзначым, што cемінар пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце.
Адзначым, што cемінар пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце.