Беларускія гандбалісты даведаліся сваіх сапернікаў на чэмпіянаце Еўропы — 2018
23 чэрвеня ў Заграбе адбылося лёсаванне фінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату Еўропы 2018 года па гандболе. Сам турнір пройдзе ў Харватыі.
На першым этапе каманда Беларусі згуляе ў групе В разам з камандамі Аўстрыі, Нарвегіі ды Францыі. Іх матчы пройдуць у горадзе Порэч.
У астатніх квартэтах згуляюць наступныя зборныя:
А (Спліт) — Харватыя, Ісландыя, Сербія, Швецыя;
С (Заграб) — Чарнагорыя, Славенія, Нямеччына, Македонія;
D (Вараждзін) — Чэхія, Венгрыя, Іспанія, Данія.
У наступны этап выйдуць па тры лепшыя каманды з кожнай групы. Турнір пройдзе з 12 па 28 студзеня 2018 года.
Для беларускіх гандбалістаў гэта будзе пяты выступ сярод 16 найлепшых камандаў Еўропы. На мінулым кантынентальным першынстве ў Польшчы нашы суайчыннікі занялі 10-е месца.