Беларускія хакеісты вярнуліся ў элітны дывізіён, хоць і прайгралі Казахстану

 Беларускія хакеісты вярнуліся ў элітны дывізіён, хоць і прайгралі Казахстану

Беларускія хакеісты прайгралі ў авертайме зборнай Казахстана — 2:3. Матч прайшоў 4 траўня ў Нур-Султане. Нашы спартсмены гулялі ва ўмовах перавагі гаспадароў лёду і пасля першага перыяду саступалі 0:2. У другім перыядзе адставанне скараціў Арцём Дзямкоў, а ў пачатку трэцяй дваццаціхвілінкі Мікіта Феакцістаў зраўняў лік.

Тым не меней у авертайме гаспадары былі мацнейшыя і беларусы не здолелі атрымаць перамогу.

Нягледзячы на пройгрыш, зборная нашай краіны па хакеі вяртаецца ў элітны дывізіён, бо літоўцы перамаглі каманду Карэі і адабралі ў яе ачкі. Беларусы ўтрымаліся на другім месцы пасля чатырох тураў і ўжо недасяжныя для канкурэнтаў. Зборная Беларусі мае 10 ачкоў, а зборная Паўднёвай Карэі 6 ачкоў. Нават у выпадку пройгрышу ў апошнім матчы наша каманда захавае другую пазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі