Беларускія плыўцы заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія плыўцы заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі. Мужчынская зборная нашай краіне ў складзе Паўла Санковіча (на здымку), Ільі Шымановіча, Яўгена Цуркіна і Антона Латкіна паспяхова выступіла ў камбініраванай эстафеце 4х50 метраў. Золата дасталося італьянцам, срэбра — расіянам.
На дыстанцыі 50 метраў на спіне Санковіч заняў 4-е месца і ўстанавіў новы рэкорд Беларусі — 23.36. Гэта на дзве сотыя хутчэй, чым было дагэтуль.
Як інфармуе "Прессбол", зборная Беларусі ў медалёвым заліку на чэмпіянаце Еўропы была 15-й. У яе 4 медалі — срэбра Яўгена Цуркіна на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, тры бронзы ў эстафетах (двух мужчынскіх і адной змяшанай). Лідыруе зборная Венгрыі — 15 медалёў, у тым ліку 11 залатых.
Фота: БЕЛТА