Беларусы змогуць ездзіць у Крым толькі па спецдазволах

Прыехаць у Крым з мацерыковай частки Украіны цяпер будзе не вельмі проста. Там набыў моц закон "Аб забеспячэнні правоў і свабодаў грамадзян і прававога рэжыму на часова акупаванай тэрыторыі Украіны". Праезд замежнікаў у Крым дапускаецца толькі па спецыяльным дазволе праз кантрольныя пункты ўезду-выезду, піша "Комсомольская правда".



Паколькі аўтобусы і цягнікі з Беларусі ў Крым ідуць праз тэрыторыю мацерыковай Украіны, у беларускіх адпачывальнікаў узнікнуць праблемы. А ехаць у Крым праз Расію з Беларусі доўга і дорага.



Калі прабірацца да мора нелегальна, то за парушэнне правілаў уезду на тэрыторыю Крыма і выезду з яе можна атрымаць штраф або арышт да 15 сутак.



Атрымаць інфармацыю ў Кабінеце міністраў Украіны аб тэрмінах распрацоўкі і ўводу ў дзеянне спецыяльных пропускаў беларускім журналістам пакуль не ўдалося.



Фота — wildvoyage.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі