Белкаапсаюз плануе запусціць сваю адзіную інтэрнэт-краму
Белкаапсаюз пачаў агучваць шматлікія новаўвядзенні (ілюстрацыйнае фота)
Белкаапсаюз плануе запусціць сваю адзіную інтэрнэт-краму. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні яго праўлення Аляксандр Скрундзеўскі. Паводле яго слоў, праект мусіць быць рэалізаваны ў бліжэйшы час.
Заява прагучала пасля нядаўняй крытыкі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас паездкі ў Гомель ён сказаў, што ў бліжэйшы час адпаведныя структуры пачнуць займацца дзейнасцю Белкаапсаюза. Паводле яго слоў, арганізацыя паступова здае свае пазіцыі прыватнікам.
У такой сітуацыі Белкаапсаюз пачаў агучваць шматлікія новаўвядзенні, якія ўжо пачалі дзейнічаць ці яшчэ будуць уводзіцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.