БХД скардзіцца Вярхоўнаму суду на Мінюст

Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя будзе абскарджваць у Вярхоўным судзе адмову ў рэгістрацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін. Палітыкі лічаць, што Мінюст дапусціў парушэнні, не рэгіструючы БХД:

Шэін: "Мы абскарджваем рашэнне Мінюсту аб нерэгістрацыі БХД. Па-першае, мы не згодныя з вынесеным рашэннем Мінюсту. Па-другое, сам Мінюст парушыў вызначаны заканадаўствам тэрмін на вынясенне свайго ж рашэння аб рэгістрацыі або нерэгістрацыі партыі. Мы падалі дакументы нашыя 17 і 19 верасня ў Мінюст. Адпаведна, атрымалі адказ з Міністэрства юстыцый аб нерэгістрацыі партыі БХД 25 кастрычніка. Але паводле закону гэты адказ мусіў нам прыйсці не пазней за 16-е чысло"

Што праўда, Шэін не бачыць у Беларусі палітычных сістэмных зменаў, не звязаных з выбарамі, таму вельмі вялікага аптымізму наконт рэгістрацыі БХД у палітыка няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі