Больш за паўсотні чалавек удзельнічалі ў бойцы з перастрэлкай у Гомелі
Сёння ўначы ў гомельскай кавярні "Крыніца" па праспекце Касманаўтаў адбылася бойка паміж наведнікамі.
Маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў бойцы, выкарысталі агнястрэльную зброю. Як паведаміла адміністратар кавярні Надзея Хадановіч, на момант пачатку інцыдэнту ў кавярні знаходзілася больш за 50 чалавек.
Пятнаццаць маладых людзей адзначалі нейкую падзею. Пасля поўначы ў кафэ зайшлі яшчэ трое маладзёнаў, яны замовілі паесці і гарэлку. Потым адзін з іх падышоў да вялікай кампаніі, падсеў да дзяўчыны і ўдарыў яе па твары.
Пачалася бойка, усе наведнікі выбеглі на вуліцу і пачалі біцца, чуліся стрэлы. Міліцыя затрымала некаторых удзельнікаў бойкі і цяпер вядзе разбор. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль не каментуюць здарэнне.
БелаПАН