Брэсцкіх выкладчыкаў не выпускаюць за мяжу

Выкладчыкі павінны ездзіць у Польшчу выключна па нядзелях, піша "Беларускі партызан". Такая прапанова паступіла ў рэктарат са "структурных падраздзяленняў", тлумачаць ва універсітэце.



Адначасова рэктарат канстатуе, што агульныя нормы працоўнага заканадаўства не разлічаныя на рэгуляванне працоўнага часу выкладчыкаў. У прыватнасці, для гэтай катэгорыі работнікаў ўстаноўлена скарочаная працягласць працоўнага часу — 36 гадзін у тыдзень. Пры гэтым рэжым выкарыстання і ўлік працоўнага часу не заўсёды паддаецца рэгламентацыі: у асобныя дні фактычная працягласць працоўнага дня можа складаць больш за 6 гадзін, а ў іншыя — менш. Час пачатку і заканчэння працоўнага дня не ўсталёўваецца, бо такая спецыфіка працоўнага рэжыму.



Выходны дзень у выкладчыка можа быць і пасярод працоўнага тыдня. Але каб паехаць за мяжу ў свой працоўны дзень па прычынах асабістага характару, то давядзецца пісаць заяву на імя міністра адукацыі.



Дарэчы, у Гродне аддзел КДБ ужо вылоўлівае гараджан, якія ў працоўны час ездзяць за мяжу.



Фота — gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі