Бульвар 17 Верасня можа з'явіцца ў Мінску
Раён Мінска, у якім можа з'явіцца новы бульвар / planetabelarus.by
У Мінску можа з'явіцца бульвар 17 Верасня, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Такая прапанова ад арганізацый горада паступіла ў камісію па найменнаванню і перайменаванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска, якая працуе пры Мінгарвыканкаме.
Бульварам 17 Верасня прапануецца назваць бульвар ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай і стадыёна "Дынама".
Камісія таксама разгледзела прапанову назваць вуліцу № 4, якая праектуецца ў межах вуліц Лынькова, Глебкі і праезду Масюкоўшчына, імем "вядомага" савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна.
Мінгарвыканкам прымае меркаванні мінчан па прапанаваных назвах на працягу 14 дзён пасля публікацыі.
Як паведамляла Еўрарадыё, менш за 20% беларусаў ведаюць пра падзеі восені 1939 года, якія пакладзены ў аснову Дня народнага адзінства. Гэта паказалі вынікі апытання брытанскага цэнтра Chatham House.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.