Макей: Беларусь "не бачыць сэнсу" накіроўваць амбасадара ў ЗША

Макей: Беларусь "не бачыць сэнсу" накіроўваць амбасадара ў ЗША

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што на фоне амерыканскіх санкцый няма сэнсу накіроўваць у ЗША беларускага пасла.

Рашэнне тлумачыцца санкцыямі, якімі Вашынгтон абклаў сёлета Мінск. Пры гэтым, паводле слоў Макея, кандыдатура на гэтую пасаду ёсць.

Фактычна дыпламатычныя стасункі паміж краінамі вяртаюцца ў канец 2000-х, калі ў штаце дыпламатычных прадстаўніцтваў засталося па 5-6 чалавек, а ўзначальвалі іх часовыя павераныя.

У сённяшняй размове з журналістамі Макей таксама назваў сайт амерыканскай амбасады ў Беларусі "прапагандысцкай агіткай супраць дзеючай улады".

Акрамя таго, кіраўнік МЗС даў ацэнку сітуацыі з мігрантамі. Па словах Макея, афіцыйны Мінск з вясны прапануе Еўрасаюзу правесці кансультацыі па гэтым пытанні. Аднак еўрапейскі бок, з яго слоў, адмаўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі