Былы суддзя Томаш Шмыт працаўладкаваўся ў Беларусі
Томаш Шмыт
Былы суддзя Томаш Шмыт працаўладкаваўся ў Беларусі, паведамляе dorzeczy.pl. "Вельмі добрая праца", — піша ён пра прапагандысцкае агенцтва БЕЛТА. Польскі перабежчык перакваліфікаваўся ў яго "карэспандэнта", называе сябе "журналістам і публіцыстам". У БЕЛТА Шмыт збіраецца размаўляць з запрошанымі гасцямі.
Томаш Шмыт з'явіўся ў Беларусі вясной 2024-га. На прэс-канферэнцыі ў Мінску ён заявіў, што пакінуў краіну з прычыны палітычнага пераследу і будзе прасіць прытулку ў Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы пасля гэтага на яго распачалі крымінальную справу па падазрэнні ў шпіянажы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.