Цэнтр Мінску ў пятніцу абмяжуюць для руху аўтамабіляў
Звязана гэта з паседжанням Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на ДАІ, да вечара 31 траўня будзе часткова абмежаваны праезд, а таксама прыпынак і стаянка транспарту па вуліцах Кірава, Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтых абмежаванняў і планаваць свой маршрут загадзя.
Фота — e-cis.info