Чаму Ціханоўскую ў 2020-м вывезлі менавіта ў Літву? Экс-кіраўнік МЗС патлумачыў

Лінас Лінкявічус

Лінас Лінкявічус / LRT

У жніўні 2020-га, пасля доўгай "размовы" з топ-сілавікамі ў кабінеце кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай з Беларусі вывезлі Святлану Ціханоўскую. Вывезлі да літоўскай мяжы. Чаму менавіта туды?

"Мы [Літва] выдавалі гуманітарныя візы многім, вельмі многім — тым, каго маглі пераследаваць. У тым ліку і Ціханоўскай. І яе дзеці ўжо былі ў Літве — гэта галоўная прычына, чаму яна тут апынулася", — патлумачыў у інтэрв'ю "Свабодзе" экс-кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус.

Як кажа міністр, Ціханоўская сама назвала Літву беларускім сілавікам, калі стала зразумела, што ёй давядзецца пакінуць краіну.

У першыя дні ў Літве, успамінае Лінкявічус, у Святланы "не было вялікага энтузіязму рвацца ў палітычную дзейнасць". Але потым яна прыняла адваротнае рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі