Чаргінец пярэчыць Лукашэнку: Беларускую "Вайну і мір" ужо напісалі

На яго думку, творы, параўнальныя з раманам "Вайна і мір" Льва Талстога, у Беларусі ў свой час стварылі такія пісьменнікі, як Васіль Быкаў і Максім Танк, перадае БелаПАН.



Так Мікалай Чаргінец пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, зробленую 21 студзеня. Тады на сустрэчы з кіраўнікамі вядучых беларускіх СМІ Лукашэнка заявіў, што дзяржава акажа аўтару беларускага твору сусветнага класа сур'ёзную падтрымку: "Я казаў, пакладзіце мне хоць адну, да прыкладу, "Вайну і мір", і я вам забяспечу гіганцкую падтрымку".



"Нашу "Вайну і мір" напісаў Васіль Быкаў, Максім Танк, іншыя паважаныя пісьменнікі, у тым ліку Алесь Адамовіч. Сваю "Вайну і мір" цяпер піша наш дзеючы пісьменнік Алесь Савіцкі, які быў партызанам, узнагароджаны баявымі ордэнамі, дайшоў да Берліна, вядома, яму ёсць што напісаць пра вайну", — заявіў у адказ старшыня афіцыйнага саюза пісьменнікаў.



Кіраўнік творчага аб'яднання падкрэсліў, што і сёння ёсць творы некаторых беларускіх аўтараў, якія не саступаюць досыць высокаму ўзроўню твораў, выпушчаных раней. Праблема ж ідэнтыфікацыі такіх каштоўных твораў заключаецца ў тым, што людзям "трэба навучыцца чытаць", лічыць Чаргінец.



Невядомасць такіх аўтараў Чаргінец таксама патлумачыў тым, што кнігі дорага каштуюць, а "пісьменнікі таксама дрэнна працуюць з рэкламай".



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі