Чэмпіянат гарбаты пройдзе ў Мінску

Чэмпіянат гарбаты пройдзе ў Мінску

21 лютага ў Мінску  пройдзе Другі чэмпіянат гарбаты "Tea masters cup Belarus", перадае БЕЛТА.
 
Падчас спаборніцтва прафесіяналы і аматары падужаюцца ў майстэрстве запарвання гарбаты, складанні кампазіцыі гарбаты. Для наведвальнікаў арганізуюць розныя майстар-класы, дэгустацыі, выставы, гульні ды конкурсы.

Галоўны прыз для пераможцы — паездка на міжнародны чэмпіянат гарбаты ў Рэспубліку Карэя сёлета ў чэрвені.

Чэмпіянат гарбаты аб'ядноўвае каля 10 краін, сярод якіх Літва, Латвія, Грузія, Расія, Украіна, Турцыя, В'етнам, Аўстралія. Беларусь далучылася да праекта ў 2015 годзе. Тады ў конкурсе прынялі ўдзел 14 чалавек, а наведалі яго больш за тысячу. Пераможцы ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах у Турцыі і занялі прызавыя месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі