Чыноўнік МЗС: У ЕС і Украіне спрабуюць адрадзіць неанацысцкую ідэалогію

Ён прамаўляў на канферэнцыі, прысвечанай ўвекавечанню памяці людзей, загінулых і пахаваных у раёне былога лагера смерці Трасцянец. Імпрэза адбылася 28 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў, перадае БелаПАН. Гаворачы пра стварэнне мемарыяльнага комплексу ў памяць пра ахвяраў нацызму на тэрыторыі Трасцянца, чыноўнік адзначыў, што "такія мемарыялы павінны быць не толькі месцамі памяці, але і такімі пляцоўкамі, якія дазволяць вучыцца на мінулых памылках".



"Мы перакананыя ў тым, што еўрапейская і сусветная грамадскасць з вялікай увагай будзе ставіцца да працэсаў, звязаных з маючымі месца ў асобных краінах, у тым ліку ў дзяржавах Еўрасаюза, спробамі адраджэння неанацысцкай ідэалогіі, стварэння груповак і нават палітычных партый, якія прытрымліваюцца вельмі радыкальных, экстрэмісцкіх поглядаў", — сказаў Рыбакоў.



Тое ж самае, па словах Рыбакова, адбываецца ва Украіне.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі