Чыноўнікі хочуць, каб усе мінскія школьнікі апраналіся аднолькава

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і дзеці з рэвалюцыйнай школы Мангёндэ / Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) / Reuters

 
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і дзеці з рэвалюцыйнай школы Мангёндэ / Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) / Reuters  

Мінскія чыноўнікі хочуць, каб усе сталічныя школьнікі апраналіся аднолькава.

Чаго б нам хацелася? Каб выключыць разнабой у падыходах, мы прапануем на наступны навучальны год уніфікаваць падыходы да дзелавога стылю адзення мінскіх школьнікаў. Шляхам шырокага папярэдняга абмеркавання вызначыць некалькі камплектаў адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак у адной каляровай гаме, — цытуе агенцтва "Мінск-Навіны" старшыню камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэя Стрыгельскага.

На форме чыноўнікі хочуць размясціць "элементы дзяржаўнай сімволікі і Мінска, эмблему ўстановы адукацыі".

Адрознівацца такія аднатыпныя камплекты будуць толькі коштам. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна мяркуе, што гэтая нетрывіяльная ідэя можа зрабіцца пілотным праектам для 246 устаноў адукацыі Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі