Камісія не дазволіла адшыць для школ жаночыя кюлоты і завужаныя штаны
Адмысловая камісія ўзгадняла школьную форму, якую адшывалі фабрыкі, што ўваходзяць ў канцэрн “Беллегпрам” / скрыншот з серыяла "Gossip Girl"
Адмысловая камісія не дазволіла прадпрыемствам канцэрна “Беллегпрам” адшыць для школьнікаў жаночыя кюлоты і завужаныя мужчынскія штаны. Гэтыя элементы адзення палічылі занадта фрывольнымі.
“Дзелавому дрэс-коду характэрныя элементы класічнага кроячы. Такое адзенне павінна прышчапляць пачуццё стылю і густу, быць стрыманым, каб дзеці ў час заняткаў канцэнтраваліся на атрыманні ведаў, а не на выглядзе сваіх аднакласнікаў”, — гаворыцца на сайце “Беларусь Сёння”.
У камісію ўваходзяць прадстаўнікі “Беллегпрама”, Міністэрства адукацыі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яны пішуць водгукі на кожную адзінку адзення. Толькі ўзгодненыя гэтай камісіяй элемнты ідуць у вытворчасць.
Паглядзець на гатовую калекцыю адзення, у якой канцэрн “Беллегпрам” прапануе дзецям ісці ў школу, можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.