Ці гатовая моладзь адстойваць сваё права на сумленныя выбары?

Ці гатовая моладзь адстойваць сваё права на сумленныя выбары?

У 2019 годзе сталічная айцішніца Ганна Толчыкава вырашыла акунуцца ў рэаліі беларускіх выбараў. Праўда, для пачатку дзяўчына зарэгістравалася назіральніцай на ўчастку №589 Усходняй выбарчай акругі №107 у Мінску. Убачанае падчас галасавання стала для дзяўчыны шокам. Асабліва ўменне выбаршчыкаў масава паспець прагаласаваць за некалькі хвілін адсутнасці назіральніцы ў памяшканні для галасавання. "Крык душы" Ганны, запісаны на тэлефон адразу пасля яе выдалення з выбарчага ўчастка, разляцеўся па ўсіх СМІ.


Якія высновы зрабіла Ганна па выніку свайго назірання за выбарамі? Як яе расказы пра беларускія выбары ўспрынялі калегі дзяўчыны з айці-сектара? Ці гатовая моладзь Беларусі адстойваць сваё права на сумленныя і празрыстыя выбары?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае назіральніца на парламенцкіх выбарах 2019 года Ганна Толчыкава.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі