"Не хацеў, але настаяла Качанава" — стрым пра выбары з Аляксандрам Фрыдманам

Гісторык Аляксандр Фрыдман

Гісторык Аляксандр Фрыдман / Наша Ніва

Падчас размовы з журналістамі на прэс-канферэнцыі 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хацеў на гэты раз вылучаць сваю кандыдатуру на выбары, але яго ўгаварыла Наталля Качанава. І ўвогуле шмат чаго нагаварыў — што гатовы размаўляць толькі з тымі, ад каго хоць нешта залежыць, што ўся ягоная апазіцыя цяпер знаходзіцца ўнутры краіны, што Марыя Калеснікава — парушальніца турэмнага рэжыму і што яму "фіялетава", ці прызнаюць цяперашнія выбары на Захадзе .

А як насамрэч? Што кідаецца ў вочы на ​​гэтых выбарах і чаму іх сапраўды не прызнаюць заходнія краіны? У 18:00 абмяркоўваем сённяшні дзень у Беларусі з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі