COVID-19 дабраўся да хакейнага "Дынама-Мінск"
COVID-19 выявілі ў хакейным "Дынама-Мінск". Станоўчы вынік тэста атрымалі 8 чалавек з ліку хакеістаў, трэнераў і адміністратараў клуба.
Ніхто б ні пра што не даведаўся, калі б 1 кастрычніка перад апошнім матчам выяздной серыі "зубры" не былі вымушаныя здаць тэсты ў Рызе — перад матчам з тамтэйшым "Дынама". Гэтага патрабавала латвійскае заканадаўства.
Людзей са станоўчымі тэстамі ізалявалі і вывезлі за межы Латвіі на спецтранспарце. Па вяртанні ў беларусь каманду пратэставалі паўторна. Станоўчы вынік далі тэсты ў пяці чалавек.
Як тут не прыгадаць словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя на хакейным катку:
"Тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць? І я таксама не бачу. Гэтая лядоўня — гэта самае лепшае здароўе. Спорт, асабліва лёд, лядоўня гэтая — антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.