Дабрачыннай місіі Caritas не дазволілі атрымаць замежную дапамогу

Дабрачыннай місіі Caritas не дазволілі атрымаць замежную дапамогу

Каталіцкае дабрачыннае таварыства "Карытас" (Caritas) не змагло атрымаць замежную дапамогу для падтрымкі людзей у нястачы. Пра гэта прадстаўнікі місіі напісалі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 людзям. Прычына нерэгістрацыі нам невядомая. Ніякіх дадатковых тлумачэнняў мы не атрымалі. Шкада!"гаворыцца ў паведамленні "Карытас".

Супрацоўнікі таварыства кажуць, што не губляюць надзеі на лепшае і працягваюць працу.

У Беларусі першая місія дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas была зарэгістраваная ў 1990 годзе. Цяпер тут дзейнічаюць чатыры арганізацыі.

Замежная гуманітарная дапамога ў Беларусі павінна атрымліваць дазвол Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі