ДАІ: Павелічэнне хуткаснага рэжыму не паўплывала на колькасць аўтааварый
Паводле маніторынгу рэспубліканскай ДАІ, сітуацыя на дарогах засталася ў тым рэжыме, які быў да новых хуткасных абмежаванняў.
З 10 кастрычніка на асобных участках Мінскай кальцавой дарогі, а таксама рэспубліканскіх і абласных аўтадарог павялічыўся хуткасны рэжым — да 100 і 120 км/г. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік рэспубліканскай ДАІ Юрый Літвін падчас тэлефоннай лініі, новаўвядзенне не паўплывала на павелічэнне аўтааварый:
Літвін: "Мы правялі адпаведны маніторынг і высветлілі, што значнага павелічэння аўтааварый і дарожных выпадкаў пасля ўвядзення гэтых абмежаванняў хуткасці, якія маюцца на сённяшні дзень, не адбылося. Усё засталося ў тым рэжыме, які быў да ўвядзення абмежаванняў".
Хуткасны рэжым у Беларусі павялічылі на дарогах Р-1, М-1/Е 30, М-4, М-5, М-6.
Фота — ctv.by