Дакументальны фільм "Радзіма" трапіў у доўгі спіс кінапрэміі "Оскар"

“Радзіма” расказвае пра дзедаўшчыну ў беларускім войску і пра практыкі гвалту

“Радзіма” расказвае пра дзедаўшчыну ў беларускім войску і пра практыкі гвалту / gettyimages.at

Дакументальны фільм "Радзіма" незалежных беларускіх дакументалістаў Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча трапіў у доўгі спіс кінапрэміі "Оскар", паведамляе амерыканскае выданне Deadline. У "оскараўскім" спісе ён з'явіўся, дзякуючы перамозе ў дацкім фестывалі CPH: DOX.

Фільм таксама значыцца намінантам дакументальнага конкурсу "Еўраоскара" — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі, цырымонія якой пройдзе 9 снежня ў Берліне.

“Радзіма” праз гісторыі беларускіх жанчын і юнакоў расказвае пра дзедаўшчыну ў беларускім войску і — шырэй — пра практыкі гвалту, дзякуючы якім рэжым Аляксандра Лукашэнкі кантралюе ўладу ў нашай краіне.  

Суаўтарка фільма нядаўна паразмаўляла з Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі