Дэпутат Ганна Канапацкая прапануе беларусам дасылаць пытанні ўраду

Дэпутат Ганна Канапацкая прапануе беларусам дасылаць пытанні ўраду

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая прапануе беларусам дасылаць праз яе пытанні ўраду. На гэта ёсць некалькі тыдняў. 31 траўня ўрад будзе адказваць на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

“Якое пытанне задалі б вы? — піша Канапацкая ў Facebook. — Многія даўно прызвычаіліся крытыкаваць любыя дзеянні ўлады на кухнях. Сёння ва ўсіх нас ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу, а непасрэдна тым, ад каго залежыць жыццё нашай краіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі