Дэсантнікі сталі на абарону Харкава ад прарасійскіх данбасаўцаў

Асноўнай задачай дэсантнікаў з'яўляецца "аказанне дапамогі іншым сілавым структурам у падтрыманні правапарадку, а ў выпадку неабходнасці адбіцця нападу ўзброеных людзей з боку Данецкай вобласці", перадае РБК. Вайскоўцы маюць усё неабходнае ўзбраенне і вайсковую тэхніку.



Як адзначае Мінабароны Украіны, блокпост знаходзіцца на пэўнай адлегласці ад Славянска. Таму не выключана, што адтуль у Харкаўскую вобласць паспрабуюць трапіць "агрэсіўна настроеныя людзі".



Зараз на ўсходзе Украіны назіраецца адноснае зацішша. Актыўных дзеянняў ўкраінская армія не вядзе. Сепаратысты ў Краматорску і Славянску рыхтуюцца да магчымых нападаў з боку войска і ўмацоўваюць барыкады.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі