“Дняпро” разышоўся мірам з “Мінскам”
4 траўня каманды згулялі ў рамках 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Вынік матчу — 1:1.
Гэта быў перадапошні матч 6-га кола. Завершыцца тур сустрэчай “Нёмана” з “Шахцёрам”, якая адбудзецца 7 траўня.
Нагадаем таксама вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў нядзелю: “Тарпеда-БелАЗ” — БАТЭ — 1:4, “Дынама” (Мінск) — “Белшына” — 4:1, “Слуцк” — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Нафтан” — “Гомель” — 1:0.