Дзе патусіць на выходных 27-29 чэрвеня, раіць Юрый Паўлоўскі
Бубнач гурта “Троіца” здзіўляецца колькасці і якасці мерапрыемстваў і складае адборную афішу на бліжэйшы week-end.
Музыка, бубнач этна-трыа “Троіца” Юрый Паўлоўскі прызнаецца што ўжо даўно аддае перавагу ціхаму хатняму адпачынку, а не шумным тусоўкам і бадзянням па розных мерапрыемствах. Маўляў, хапае таго, што ёсць разам з “Троіцай”.
“Напэўна, у нейкі момант адбылося перанасычэнне пасля неверагоднай колькасці фестываляў, музыкі і ўсяго, што мы ўбачылі за мяжой, — тлумачыць Юрый Паўлоўскі. — Да таго ж, калісьці даўно, у 1989 годзе, я схадзіў на канцэрт Pink Floyd у Маскве і пасля гэтага на гады тры на канцэрты ўвогуле не хадзіў. Уражанні былі настолькі моцнымі, што адбілі ўсё!”
Афіша на выхадныя 27-29 чэрвеня расчаравала Юрыя. Музыка нават не думаў, што канцэртна-тэатральна-выстававае жыццё Мінска на столькі беднае. Асабліва здзіўляе бубнача, што няма канцэртаў на буйных пляцоўках — толькі невялічкія клубы.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Як прыручыць цмока 2” |
27 чэрвеня, пятніца: 3D Кіно ў Замке: 12:10, 14:10, 16:20 Аўрора: 12:40, 14:50, 17:10, 19:20 Беларусь: 12:20, 14:30, 16:40, 18:50 Бярэсце: 11:40, 14:00, 16:30 Кіеў: 10:10, 15:30 Камсамолец: 11:00, 16:20 Мір: 10:00, 12:00, 14:00 Піянер: 12:30 Ракета: 10:30, 12:30 Салют: 11:00, 12:40 28-29 чэрвеня: 3D Кіно ў Замку: 12:10, 14:10, 16:20 Аўрора: 10:20, 12:40, 14:50, 17:10 Беларусь: 12:20, 14:30, 16:40, 18:50 Бярэсце: 11:40, 14:00, 16:30 Кіеў: 10:10, 15:30 Камсамолец: 11:00, 16:20 Мір: 11:00, 12:00, 14:00 Піянер: 10:30, 12:30 Ракета: 10:30, 12:30 Салют: 10:30, 12:20 |
|
Канцэрты |
Port Mone |
27 чэрвеня, пятніца: Shelter terrace (вул. Ванеева, 3/трыбуна стадыёна "Трактар") Пачатак: 20:00 Квіткі: 70-100 тыс. Даведкі: (29)3920011 (18:00-06:00) |
“Адзінае, што мяне зацікавіла — выступ гурта Port Mone ў пятніцу на тэрасе Shelter DJ Bar. Я слухаў альбомы гэтага калектыву, і мне яны спадабаліся, гэты гурт мне цікавы. Усё астатняе з прапанаванага — вельмі сумна і лепш паехаць куды-небудзь на прыроду”.
У тэатры Юрый рэдка ходзіць і, відаць, на бліжэйшыя выходныя зноў жа не трапіць ні на якую пастаноўку. Лета — перыяд гастроляў, таму выбіраць мінчукам даводзіцца ў асноўным сярод дзіцячых пастановак. Але сын музыкі ўжо дарослы і такімі спектаклямі яго наўрад ці прывабіш.
“Я б, напэўна, паглядзеў мульцік “Як прыручыць цмока - 2”, але, напэўна, не пайду па той жа прычыне, бо няма маленькіх дзяцей, пагляджу яго дома, — пераходзіць да кінатэатраў бубнач “Троіцы”. — А больш нічога цікавага для сябе я не заўважыў. Я люблю мульцікі і сур’ёзныя філасофскія стужкі. Але не часта атрымліваецца, напрыклад, апошні фільм Аляксея Германа “Складана быць богам” даўно ўжо ў камп'ютары, але ніяк не знайду часу паглядзець”.
Выставы Юры Паўлоўскі таксама перастаў наведваць ужо даўно. Зноў жа, спрацоўвае прага цішыні і спакою. Цяпер амаль усё можна знайсці і паглядзець у інтэрнэце, і гэтага музыку цалкам хапае.
Выдатных вам выхадных!
Фота: Budzma.org