Гарачыя выходныя. Дзе і як адпачыць у Мінску 13-га ліпеня?
Мінская ратуша
Калі вы не баіцеся спякоты і марыце запомніць гэтую суботу, летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе працягваецца.
13 ліпеня мінчукоў і гасцей сталіцы чакае шмат сюрпрызаў.
Экскурсіі
Ад 13:00 і ад 15:30 спецыялісты музея гісторыі горада Мінска правядуць пешаходныя экскурсіі па Верхнім горадзе. Падчас іх можна наведаць скляпы былой царквы Святога Духа. Далучайцеся!
Бібліятэка пад небам
На пляцоўцы побач з гарадской ратушай ад 13:00 да 17:00 разгорнецца экспазіцыя дзіцячых і дарослых бібліятэк Мінска.
Лялечны тэатр
У 17:00 на сцэне "Тэатральнай гасцёўні ў Ракаўскім дворыку" акцёры лялечнага тэатра пакажуць гледачам спектакль "Кот у ботах" паводле аднайменнай казкі Шарля Перо.
Музыка ля ратушы
“Не толькі танга” — так называецца канцэртная праграма, якую можна паслухаць ад 20.00 да 22.00 на плошчы Свабоды.
Танцы да ночы
Ад 20:00 да 22:00 усе ахвочыя могуць патанчыць на арт-тэрасе Верхняга горада. Тут будзе арганізавана танцпляцоўка "Танцуючы горад".
Будзьце асцярожныя: у Мінску вельмі горача.
Што трэба ведаць, каб не памерці ад цеплавога ўдару
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.