...ці нават грызці лёд. Што трэба ведаць, каб не памерці ад цеплавога ўдару
Кадр з фільма "Дзевяць з паловай тыдняў"
У Беларусі — спёка, а значыць час паклапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх.
— Для некаторых людзей цеплавыя ўдары могуць быць смяротна небяспечнымі, — папярэджвае слухачоў Еўрарадыё педыятр Мая Церакулава. — У групе рызыкі — маленькія дзеці, людзі старэйшага пажылога ўзросту і людзі з атлусценнем і артэрыяльнай гіпертэнзіяй.
Усе астатнія, як правіла, ад цеплавых удараў не паміраюць, але могуць губляць прытомнасць, адчуваць ірвоту і сутаргі.
Каб не стаць ахвярамі гэтага гарачага часу, пытаем у медыка, чаму адбываецца цеплавы ўдар, як ад яго засцерагчыся і што рабіць, калі становіцца дрэнна.
Што такое цеплавы ўдар?
— Арганізм чалавека функцыянуе пры ўнутранай тэмпературы +36,6°С. Каб падтрымліваць менавіта гэтую тэмпературу, мы трацім вельмі шмат энергіі.
У крытычныя моманты (напрыклад, калі становіцца вельмі горача) механізмы тэрмарэгуляцыі парушаюцца. Калі магчымасць кандэнсацыі падвышанай тэмпературы звонку вычэрпваецца, павышаецца тэмпература цела. Яна можа падвысіцца да сарака градусаў. Арганізм пераграваецца — адбываецца цеплавы ўдар.
Як засцерагчыся ад цеплавога ўдару
— У спякоту людзі з групы рызыкі павінны як мага больш часу праводзіць у закрытых памяшканнях з кандыцыянерам або вентылятарам.
Калі мы з вамі — звычайныя дарослыя людзі, якім трэба кожны дзень хадзіць на працу — варта апранацца як мага лягчэй.
Што рабіць пры цеплавым удары
— Калі ў вас паднялася тэмпература, вас ванітуе, вы п'яце ібупрафен і ён не дапамагае, хутчэй за ўсё, гэта не інфекцыя. Вы перагрэліся.
Адзіны спосаб знізіць тэмпературу і вярнуць нармальнае самаадчуванне пры цеплавым удары — гэта астуджэнне арганізма. Трэба знайсці халаднаватае месца, абкласціся чымсьці халодным, піць халодныя напоі ці нават грызці лёд.
Нішто не астудзіць вас знутры лепш за праглынанне кубіка лёду. І так, трэба загартоўваць сябе з дзяцінства. Звычайна захворваюць не тыя, хто есць халоднае, а тыя, каму забаранялі рабіць гэта ў дзяцінстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.