Дзе патусіць на выхадных 23-25 траўня, раіць Зміцер Халяўкін
Бубнач і мэнэджар гурта Nizkiz складае магілёўска-мінскую афішу на бліжэйшы week end.
Бубнач і мэнэджар магілёўскіх рокераў Nizkiz Зміцер Халяўкін не можа сябе прылічыць ні да тусоўшчыкаў, ні да дамаседаў. Калі з’яўляецца вольны час ад рэпетыцый і традыцыйных “разбораў палёту” пасля іх, ён з задавальненнем сядае на ровар, ідзе ў басейн ці знаходзіць іншы актыўны адпачынак. Але і паходы ў кіно для Змітра — не выключэнне, бо прагляд добрага фільма ў незразумелай якасці праз манітор камп’ютара лічыць лухтой.
Выходныя 23-25 траўня Зміцер Халяўкін прапануе пачаць з канцэрта “Дзень Радыё” ў сталічным клубе Re:Public, дзе выступяць гурты Akute, Sciana, Nizkiz, :B:N: ды “Тлушч”.
“Нават, калі б мы самі ў ім не ўдзельнічалі, я б усё адно параіў, і сам бы з задавальненнем схадзіў на гэты фэст, — яўна не хлусіць музыка. — Гурты падабраліся добрыя, народу, думаю, будзе шмат ды будзе нямала замежнікаў. Так што канцэрт мусіць атрымацца вельмі прыемным па ўсіх параметрах”.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Ноч вялікага кіно” |
23 траўня, пятніца: “Чырвоная зорка” (Магілёў, вул. Першамайская, 14) “Гадзіла 3D”, “Людзі Ікс: Дні мінулага і будучага 3D” ды фільм, які абяруць гледачы Пачатак: 23:00 Квіткі: 160 тыс. Даведкі: +375 (222)251185 |
|
Канцэрты |
“Дзень Радыё” |
23 траўня, пятніца: Re:Public (Мінск, вул. Прытыцкага, 62) Akute, Sciana, Nizkiz, :B:N:, “Тлушч” Пачатак: 18:00 Квіткі: 110-150 тыс. Даведкі: (29)6490888 |
|
Dark Tranquillity |
24 траўня, субота: Re:Public (Мінск, вул. Прытыцкага, 62) Пачатак:19:00 Даведкі: (44)4820160, (25)7005045 |
||
Спорт |
Хакейныя паўфіналы і фінал Фінал лігі чэмпіёнаў Гран-пры F1 Манака |
Любы бар на выбар!) |
У гэты ж час у Магілёве будзе праходзіць чарговая “Ноч вялікага кіно”, якую раз на некалькі месяцаў ладзіць сетка кінабараў Blockbuster.
“Яны паказваюць тры фільмы за ноч адзін за адным, а паміж стужкамі, перад пачаткам, праводзіцца безліч розных конкурсаў, розыгрышаў, выступаў розных артыстаў, з кучай прызоў, падарункаў, сертыфікатаў, магніцікаў і г.д., — з жалем, што давядзецца прапусціць, распавядае Зміцер. — Я трапіў на гэтае мерапрыемства ў мінулы раз, і мне вельмі спадабалася”.
У бліжэйшую пятніцу магілёўская “Ноч вялікага кіно” пройдзе ў кінатэатры “Чырвоная зорка”. Будуць паказаныя “Гадзіла 3D”, “Людзі Ікс: Дні мінулага і будучага 3D” ды яшчэ адзін фільм, які абяруць гледачы.
Пасля “Дня радыё” Nizkiz застануцца начаваць у Мінску, а таму Зміцер вырашыў паспрабаваць скарыстацца магчымасцю і схадзіць у суботу на канцэрт шведскіх металістаў Dark Tranquillity.
“Цяпер такой музыкі ўжо нашмат менш слухаю, але, калі быў маладзейшы, то гэты гурт быў для мяне сярод фаварытаў, — усміхаецца Зміцер. — Я быў на іх першым выступе ў Мінску, яшчэ ў “Рэактары” і мне вельмі спадабалася. Нават дзесьці валяецца іх канцэртны плэй-ліст падпісаны музыкамі”.
Ну а нядзелю бубнач Nizkiz раіць скончыць у якім-небудзь бары за трансляцыяй фіналу Чэмпіянату свету па хакеі, хоць і не вельмі любіць той хакей. Ды і ў прынцыпе, цягам усіх выходных культурныя мерапрыемствы можна разбаўляць спартовымі, бо падзеяў будзе шмат: 2 паўфіналы хакейныя, фінал лігі чэмпіёнаў і F1 гран-пры Манака.
Што ж датычыцца тэатраў, то Зміцер шчыра прызнаецца, што бываў толькі на магілёўскb[ пастаноўках і толькі некалькі разоў у жыцці:
“Спадабалася, але неяк не вельмі атрымліваецца ў мяне сачыць за тэатральным жыццём ды хадзіць на спектаклі. Ёсць такая, не ведаю, мара ці не, але трапіць на якую-небудзь сур’ёзную пастаноўку у якім-небудзь знакамітым тэатры ў Маскве. Але пакуль я не дарадца па тэатрах!”
З выставамі сітуацыя падобная, толькі тут дадаецца яшчэ і не багатая прапанова ў Магілёве. Так што, гэты пункт афішы на выхадныя 23-25 траўня Зміцер Халяўкін пакідае вам.
Выдатных вам выхадных!
Фота з сацсетак.