У Магілёве 8 студзеня асудзілі музыкаў Nizkiz — праваабаронцы
Затрыманыя ўдзельнікі гурта Nizkiz Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін (злева направа)
8 студзеня суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў адміністрацыйныя справы затрыманых музыкаў рок-гурта Nizkiz — саліста Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна.
Як паведамляюць праваабаронцы, усіх музыкаў абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Дакладны прысуд невядомы, але мяркуецца, што ім прысудзілі адміністрацыйны арышт.
Хутчэй за ўсё, судовы працэс Вольга Палякова правяла праз відэасувязь.
Як распавядала Еўрарадыё, музыкаў Nizkiz затрымалі 5 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.