Праваабаронцы прызналі музыкаў Nizkiz палітвязнямі

Гурт Nizkiz

Гурт Nizkiz / Еўрарадыё

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку затрыманых музыкаў гурта Nizkiz.

У спіс палітвязняў дадалі Ульяну Яковіч, Аксану Ючкавіч, Змітра Халяўкіна, Сяргея Кульшу, Аляксандра Ільіна, Арцёма Закржэўскага.

Як паведамлялася раней, музыкаў Nizkiz Змітра Халяўкіна, Сяргея Кульшу, Аляксандра Ільіна затрымалі на пачатку студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. 

На сёння ў спісе палітвязняў у Беларусі — 1423 чалавекі. Колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, насамрэч яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі