У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў гурта Nizkiz
Nizkiz
У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў гурта Nizkiz. Пра гэта паведамляюць прапагандысцкія тг-каналы.
Паводле прапагандыстаў, музыкі пасля падзеяў 2020 года нібыта пакінулі Беларусь, але вырашылі вярнуцца. Траіх з чацвярых удзельнікаў групы затрымалі ў Магілёве.
Па інфармацыі Еўрарадыё, сярод затрыманых вакаліст Аляксандр Ільін, басіст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін.
Песня "Правілы" Nizkiz стала адным з сімвалаў пратэсту ў 2020 годзе. Яна была выдалена з YouTube.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.