Дзе патусіць на выходных 6-8 чэрвеня, раіць Алесь Мышкевіч

Лідар гурта Chiefs Band, бас-гітарыст “Крамбамбулі”, “Майтай” ды шматлікіх іншых калектываў Алесь Мышкевіч лічыць сябе стоадсоткавым тусоўшчыкам. “Дастаткова тры дні запар пасядзець дома, і пачынаецца нейкі псіхоз, — прызнаецца музыка. — Нават жонка ў такія моманты выпраўляе тусавацца”. А гэта Алесь можа рабіць “і дзень і ноч”. Тым не менш выходныя 6-8 чэрвеня не вельмі радуюць цікавымі падзеямі. Вартых увагі канцэртаў на найбліжэйшы week-end музыка ўвогуле не знаходзіць.

“Гадоў дзесяць таму мы праглядалі афішы, і там былі назвы з дзесятка творчых беларускіх гуртоў, дыскі якіх набываліся, музыка якіх была запатрабаваная… Кожны тыдзень праходзілі зборныя салянкі, у летні перыяд на тым жа Бангалор. І куды хочаш, туды і ідзеш! Хочаш поп-рок — на, хочаш генералаў айчынных — на! — абураецца Алесь Мышкевіч. — Тусоўкі былі неверагодна крутыя. А цяпер зазіраеш у афішу, а там кабакі-кабакі-кабакі. Маўляў, прыходзьце, бухайце і слухайце кавер-бэнды. Проста адмоўная рэакцыя, ну як гэта – кабакі змяшчаць у афішы?!”

Раіць схадзіць

Не раіць

Тэатр

Пінская шляхта

 

06 чэрвеня, пятніца:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

Вячэра з прыдуркам

08 чэрвеня, нядзеля:

Тэатр імя Янкі Купалы

П’еса праходзіць на малой сцэне КЗ”Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

Канцэрты

“МайТай”

12 чэрвеня, чацвер:

Клуб Tarantino

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 70-120 тыс.

Даведкі: MTS, Vel: 3778000

Леанід Агуцін і гурт “Эсперанто”

10 чэрвеня, аўторак:

Палац Рэспублікі

(пл. Кастрычніцкая, 1)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 240-890 тыс.

Даведкі: (29)7161177, (29)3405106

Кіно

Людзі Х: дні мінулай будучыні

6-8 чэрвеня:

3D Кіно "У Замку": 13:10, 15:40

Аўрора: 15:40, 18:30

Беларусь: 15:50, 21:10

Бярэсце: 11:50, 14:30

Камсамолец: 12:00, 17:00

Мір: 11:00, 13:40, 16:20

Цырк

"Цырк братоў Запашных. Эмоцы і..."

Белдзяржцырк

(пр. Незалежнасці, 32)

Квіткі: 30-600 тыс.

6 чэрвеня, пятніца: 19:00                  

7 чэрвеня, субота: 15:00, 19:00

8 чэрвеня, нядзеля: 11:00, 15:00

Даведкі: (17)3277842, (29)3121313

Дзецям

"Кубак Маўглі 2014"

8 чэрвеня, нядзеля:

Палац Спорту

(пр. Пераможцаў, 4)

Пачатак: 14:00

Уваход вольны

Даведкі:  (17)2032733

Каб неяк выправіць сітуацыю, Алесь запрашае ўсіх на канцэрт гурта “Майтай”, які адбудзецца 12 чэрвеня ў чацвер у клубе Tarantino. Там музыкі прэзентуюць першы беларускамоўны сінгл “Полымя” ды, натуральна, выканаюць усе свае лепшыя песні.

“Таксама я схадзіў бы на Леаніда Агуціна з жывым бэндам, — працягвае Алесь. — Я лічу, што ён адзін з самых яскравых усё ж джаз-выканаўцаў на расійскай ды і постсавецкай эстрадзе. У яго проста суперскі бэнд. Я люблю духавую секцыю, а ў яго духавая секцыя як ніколі класная. То бок я з задавальненнем пагляджу аранжыроўкі, падыход… То бок хачу схадзіць як прафесійны музыка на прафесійнага музыку”.

На тэатры ў музыкі банальна не хапае часу, хоць з вялікай павагай ставіцца да гэтага віду мастацтва. У якасці парады Алесь Мышкевіч прапануе абсалютна любую пастаноўку “Купалаўскага”. Маўляў, усе п’есы, якія бачыў раней, пакінулі выключна станоўчыя эмоцыі, таму памыліцца складана.

“У кіношку я б схадзіў на “Людзі Х”, — пераключаецца на іншыя варыянты адпачынку вядомы басіст. — Я вельмі люблю коміксы — адзін з маіх улюбёных жанраў. З задавальненнем хаджу на іх экранізацыі ў кіно, таму на “Людзі Х: дні мінулай будучыні” вельмі раю! Ну і з дзецьмі можна схадзіць у цырк на выходных. Ну і тым, у каго ёсць маленькія  дзеці (1,5 гады і старэйшыя), то раіў бы схадзіць на фінал “Кубка Маўглі 2014”. Гэта ладзіць дзіцячы клуб па гімнастыцы “Маўглі”, маё дзіця там займаецца. Вельмі цікава паглядзець на тое, як развіваюцца маленькія дзеці”.

Цалкам неахопленымі на найбліжэйшы week-end засталіся выставы. Тут музыка Алесь Мышкевіч не дарадца, маўляў, “нічога не разумею ні ў жывапісе, ні ў ляпніне, скульптуры і гэтак далей!”. Гэтую частку планавання выходных 6-8 чэрвеня лідар Chiefs Band пакідае вам.

Выдатных вам выхадных!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі