Дзе патусіць на выхадных 13-15 чэрвеня, раіць Антон Матолька

Вядомы фатограф Антон Матолька тусоўшчык па настроі. Хадзіць штодзень у розныя клубы ён не будзе, але на выходныя, калі ўзнікне жаданне, то з задавальненнем наведае што-небудзь. Апошнім часам, напрыклад, Антон аблюбаваў бар “Хуліган” і не выключае сваё з’яўленне там у выхадныя 13-15 чэрвеня. Але пятнічны вечар фатограф дакладна правядзе на адкрыцці новага клуба Beetlejuice, што на вуліцы Калініна, 7.

“У суботу днём у кінатэатры “Перамога” будуць паказваць фільм “Остраў-цуд, ці Палескія рабінзоны”, — пачынае з кіна-афішы Антон Матолька. — У дзяцінстве гэты твор Янкі Маўра быў адным з улюбёных. Таму я б з задавальненнем паглядзе,ў што можна было зняць паводле гэтай кнігі, тым больш, што сама яна мяне калісьці вельмі захапляла!”

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

Кінатэатр "Ракета"

(зав. Працоўны, 3)

13 чэрвеня, пятніца:

"Насферату - Прывід ночы"

Францыя, Германія, 1978 г.

Рэжысёр: Вернер Херцаг

Пачатак: 19:00

Квіткі: 20 тыс.

"Дзіця Розмары"

"Оскар" за Лепшую жаночую ролю другога плана (Рут Гордан), Прыз Французскага сіндыката крытыкаў за лепшы замежны фільм па выніках 1969 года.

Пачатак: 21:00

Квіткі: 25 тыс.

14 чэрвеня, субота:

"Птушкі"

ЗША, 1963 г.

Рэжысёр: Альфрэд Хічкок

Пачатак: 17:00

Квіткі: 20 тыс.

"Войцэк"

Узнагарода Канскага кінафестывалю за Лепшую актрысу другога плана (Ева Мацес), намінацыя на Залатую пальмавую галінку

Пачатак: 19:10

Квіткі: 20 тыс.

"Адзінота бягуна на доўгую дыстанцыю"

Прэмія BAFTA ў катэгорыі "Самы шматспадзеўны акцёрскі дэбют" (Том Кортні)

Пачатак: 21:10

Квіткі: 20 тыс.

15 чэрвеня, нядзеля:

"Нешта ў паветры"

Францыя, 2012

Рэжысёр: Аліўе Асаяс

Пачатак: 17:00

Квіткі: 20 тыс.

"З мінулага"

ЗША, 1947 г.

Рэжысёр: Жак Турнэр

Пачатак: 19:10

Квіткі: 20 тыс.

"Мой амерыканскі дзядзька"

Намінацыя на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы сцэнарый", Намінацыя на прэмію "Сэзар" у катгорыях "Лепшы фільм", "Актрыса", "Рэжысёр", "Адаптаваны ці арыгінальны сцэнарый", "Аператар" і "Дэкарацыі".

Пачатак: 21:10

Квіткі: 20 тыс.

"Перамога"

(вул. Інтэрнацыянальная, 20)

14-15 чэрвеня:

"Остраў-цуд, ці Палескія Рабінзоны"

Рэжысёр: Сяргей Сычоў

Паводле апавядання Янкі Маўра "Палескія Рабінзоны"

Пачатак: 13:30

Квіткі: 5 тыс!                 

Мерапрыемствы

Адкрыццё кавярні Beetlejuice

13 чэрвеня, пятніца:

Новы клуб Яна Бусла

(вул. Калініна, 7)

Сырны фэст

14 чэрвеня, субота:

Музей народнай архітэктуры і побыту

(Мінскі раён, Азярцо)

Працуе: 12:00-18:00

Даведкі: (17)507 69 37

Канцэрты

Аляксандра Захарык, Алёна Гарбачова

13-14 чэрвеня:

Бар Coyote

(пр. Незалежнасці, 117А)

Пачатак: 21:00

Даведкі: (29)190 66 66, (17)268 01 75

Кацярына Папова, Vip Jazz Андрэя Славінскага

13 чэрвеня, пятніца:

"Поющие фонтаны"

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Пачатак: 20:00

Даведкі: (44)5000000

Выставы

Кінатэатр “Перамога”

(вул. Інтэрнацыянальная, 20)

13 чэрвеня, пятніца:

Выстава амерыканскіх плакатаў часоў Першай сусветнай вайны.

Уваход вольны

Даведкі: (17)203 77 66

"Back in BSSR / Зноў у БССР"

"Музей гісторыі горада Мінска"

(вул. Рэвалюцыйная, 10)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)321 24 30, (17)321 34 38

А вось суботнія вечаровыя планы знакамітага фатографа залежаць выключна ад надвор’я. Паводле прагнозу, на выхадных яно будзе не самае летняе, але, калі сіноптыкі памыляюцца, то Антон раіць з’ездзіць у музей Беларускай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам, дзе будзе праходзіць чарговы “Сырны фэст”.

“Калі надвор’е ўсё ж не будзе спрыяць, то, магчыма, выхадныя варта цалкам прысвяціць кінематографу, — працягвае Антон. — Напрыклад, у “Ракеце” працягваецца праект Cinemascope, у межах якога і ў пятніцу, і ў суботу, і ў нядзелю будуць паказваць даволі цікавыя фільмы аўтарства Хічкока і не толькі”.

А вось тэатры Антона Матолька не зацікавілі. Гастрольны сезон ды адпачынкі пакінулі вельмі небагаты выбар ў сталічнай афішы. Прыкладна такая ж сітуацыя і з канцэртамі, за выключэннем хіба парачкі джазавых імпрэзаў.

“Знайшоў некалькі джазавых канцэртаў, але яны ўсе ў рэстаранах. Калі б гэта быў, напрыклад, фармат “Джазавых субот”, якія праходзілі ў нас у цэнтры горада, то я б абавязкова зазірнуў. А ісці за джазам у рэстаран — крута, канешне, але не для мяне”.

Ну, і каб крыху разбавіць кінематаграфічныя выхадныя, фатограф Антон Матолька раіць наведаць дзве выставы, у які дзень якую — вырашаць вам.

“Выстава амерыканскіх плакатаў часоў Першай сусветнай вайны ў кінатэатры “Перамога” ды ў “Музеі гісторыі горада Мінска” экспазіцыя Back in BSSR. Амерыканскія плакаты заўсёды былі цікавымі. Глядзець іх у інтэрнэце — адно, а ў надрукаваным выглядзе — зусім іншае. Ну а Back in BSSR — я ў гэтыя часы не жыў! Зноў жа, успрымаць усё праз інтэрнэт надакучыла, чаму б не паглядзець на ўсё нажыва? Тым больш, іх рэклама на вуліцах мне спадабалася”.

Выдатных вам выхадных!

Фота з Facebook Антона Матолькі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі