Эксперт: заявы Лукашэнкі пра неабходнасць рэформы царквы – палітычныя

Такое меркаванне Еўрарадыё з нагоды сённяшніх разваг кіраўніка Беларусі наконт неабходнасці рэфармавання праваслаўнай царквы выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.



Юрый Шаўцоў: “Падзея, звязаная са святкавання Хрышчэння Русі, гэта падзея знакавая не толькі для Беларусі і Украіны, але і для Расіі. І яна ўлучаная ў вялікую палітыку без сумневу. Таму гэтая заява на 100 адсоткаў палітычная і можна толькі гадаць, што там магло мецца на ўвазе”.



Палітычнай гэта заява, на думку эксперта, выглядае на фоне нядаўняга выказвання патрыярха Кірыла, калі той асудзіў палітыку ў дачыненні да сексуальных меншасцяў, што стала афіцыйнай апошнім часам у Еўропе.



Нагадаю, 29 ліпеня святкаванні 1025 угодкаў Хрышчэння Русі пройдуць у нашай краіне. У Мінск на сваім бронецягніку прыедзе расійскі патрыярх Кірыл і з ім яшчэ 7 праваслаўных патрыярхаў.



26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што з’яўляецца прыхільнікам рэфармавання царквы: ад царкоўнай мовы да працягласці службы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі