Фільм пра палітзняволеную ў РБ трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю ў ЗША

Стужка пра беларускую палітзняволеную

Стужка пра беларускую палітзняволеную / facebook.com

Фільм пра беларускую палітзняволеную трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю "Трайбека" ў Нью-Ёрку. Гаворка пра ігравы фільм "Пад шэрымі нябёсамі" — паўнаметражны дэбют рэжысёркі Мары Тамковіч ("У жывым эфіры", "Дачка"). Фільм заснаваны на лёсе журналісткі тэлеканала "Белсат" Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), асуджанай у Беларусі на больш за 8 гадоў зняволення з палітычных матываў.

Фестываль адкрыецца 5 чэрвеня. У якасці яго галоўнай місіі заяўлены неабходнасць пераасэнсавання кінематаграфістамі іх уплыву на грамадскую свядомасць і папулярызацыю незалежнага кіно. 

Летась Еўрарадыё паразмаўляла з Тамковіч пра здымкі фільма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі