Фота ў Тындэры, катафоты, сабака: самыя бязглуздыя прычыны, за якія судзяць у РБ
Асудзіць зараз могуць літаральна за што заўгодна
Рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць ужо тры гады. І часам сілавікі даходзяць да абсурду: калі раней пакараць маглі за скрынку ад тэлевізара LG, то цяпер палююць нават на фота ў "Тындэры".
Еўрарадыё сабрала самыя недарэчныя падставы, па якіх судзілі беларусаў апошнім часам.
Фота з Тындэра
Мабыць, сілавікі пад прыкрыццём (альбо не) цяпер гартаюць нават папулярную праграму для знаёмстваў Tinder. Зусім нядаўна аднаго з карыстальнікаў сэрвісу ў Верхнядзвінску аштрафавалі на 3,3 тысячы рублёў. Падстава — на адным са здымкаў ён быў у майцы з выявай герба"Пагоня".
Нагадваць, што "Пагоня" ў Беларусі афіцыйна лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, не мае сэнсу. Але нюанс у тым, што "Пагоня" ёсць на гербе і Верхнядзвінска, і ўсёй Віцебскай вобласці.
Катафоты
За "няправільныя колеры" могуць пакараць. У тым ліку за серабрыста-чырвоныя катафоты на ровары. Хтосьці з сілавікоў у Рагачове ўгледзеў у іх бел-чырвона-белы сцяг. Уладальніка ровара судзілі, прысуд — штраф 555 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.